дрэвы
RSS FeedАсенні эцюд
І
Сутонне. Чырвань шчокаў адвячорка...
Вячысты дуб у мроіве суцьмені
на падуменце жоўтага пагорка
нагадваў ганарлівага аленя.
ІІ
Замёр у чаканні сапернікаў годных, –
цярплівасці хопіць на доўгую восень...
Але не прыходзіў пакуль што ніводны,
і з цэлага лесу такіх не знайшлося.
Асенняе раўнадзенства
Стаю між дрэў, узняўшы галаву,
I цішыня нябёс на мокры твар спадае,
З лістамі жоўтымі планіруе ў траву,
А ў цішы той — нібы журба якая.
Мне шкода дрэў, што вецер абтрасе,
Застудзіць голле, кроны паскудлача...
Расінкі на лістах, травінкі — у pace,
I мне здаецца: ўсё па леце светла плача.
Наперадзе і холад, і імжа.
Як без лісця ўсяму жывому грэцца?!
Там востры, быццам бы лязо нажа,
Як рану, раскрывае сэрца вецер.
А дрэвы весяляцца ў ласцы дзён,
Нібыта восень — не для іх пагроза.
Яснее ясень, залаціцца клён,
I песціцца ў прызімніку бяроза.
Стаю між дрэў. I ўсведамляю я
Сярод асенне-сонечнай залевы:
У дрэў няма журбы. Журба гэта — мая.
А я хачу ўзваліць яе на дрэвы.
Восеньскі эцюд
Такое ў лесе неба сіняе,
такая ціш...
Чаго ж трапечаш ты,
асіна,
чаго дрыжыш?
Сцякае з вершаліны лісце,
бы свечкі воск,
і залаціцца на ігліцы,
як плойма вос.
Апошнiя водгукi
3 года 20 недель назад
3 года 22 недели назад
7 лет 10 недель назад
7 лет 10 недель назад
7 лет 10 недель назад
8 лет 12 недель назад
8 лет 12 недель назад
8 лет 51 неделя назад
9 лет 49 недель назад
10 лет 13 недель назад