Свой водар вясновы ўжо выпіла лета...
RSS FeedСвой водар вясновы ўжо выпіла лета.
Восень журбою лягла на бары.
Вятрамі халоднымі сумна апеты,
Лес адзінокі смугою гарыць.
Дымяцца тужліва туманныя далі.
Нябёсаў задумных там спіць сінява.
Самотныя хвоі трывогу схавалі.
Запахла зямлёю сырая трава…
Такім неспатольным здаецца маўчанне
Лесу і неба, зямлі і вады,
Што чуецца ветрыку ў лёгкім дыханні,
Як ціха дрыжаць і ўздыхаюць лісты.
Вельмі выдатна!
Вельмі выдатна!