Халодны сквер дашчэнту абляцеў...
RSS FeedХалодны сквер дашчэнту абляцеў,
Хоць бы лісток на вымаклай бярозе.
Паэзія ўступіла месца прозе.
Барвовы шум сваё адлапацеў.
Прымай дажджы,
як невясёлы лёс.
Таго не ўнікнуць, што наканавана.
Абложных хмар даўгія караваны
За далягляд завезлі сінь нябёс.
Вось так ужо прыдумана жыццё:
Дзе ніва спела,
колецца іржышча,
Дзе сад шумеў,
прамозглы вецер свішча,
Не за гарамі — завірух выццё.
Але затое бачацца ясней
I зеляніна завязі вясенняй,
I чэрвеньскага поплава адценні,
I на яліне — першы чысты снег...
Апошнiя водгукi
3 года 12 недель назад
3 года 14 недель назад
7 лет 2 недели назад
7 лет 2 недели назад
7 лет 2 недели назад
8 лет 4 недели назад
8 лет 4 недели назад
8 лет 43 недели назад
9 лет 41 неделя назад
10 лет 5 недель назад