Сон мой сіні, салодкі верад...
RSS FeedСон мой сіні,
салодкі верад —
У зацішку палян лясных
Зацвітае бахматы верас
Над цяжкімі слядамі ласіх.
Зацвітае...
I зноўку верыш:
Пад шырокімі лапамі хвой
Сцеражэ крэпканогую неруш
Баравік запаветны твой.
I бяжыць верасовай сцяжынкай,
Топча хмельны асенні мёд
Тая, лёгкая,
як сняжынка,
Незабыўная,
як крыгаход...
...Безнадзейнай, наіўнай верай
На далёкай юначай вярсце
Сіні верас, бахматы верас
I сягоння яшчэ цвіце...
Апошнiя водгукi
4 года 15 недель назад
4 года 17 недель назад
8 лет 5 недель назад
8 лет 5 недель назад
8 лет 5 недель назад
9 лет 7 недель назад
9 лет 7 недель назад
9 лет 46 недель назад
10 лет 44 недели назад
11 лет 8 недель назад