жыццё
RSS FeedЖоўтай восені сумны звон...
Жоўтай восені сумны звон
Зноў паціху трывожыць сэрца.
Неба шэрага парасон
Зрэдку промнямі усміхнецца.
Нетаропка, нібы пастух,
Вецер лісце дарогай гоніць.
Патапталі расісты луг
Туманоў белагрывыя коні.
Цёплым водарам спелых стагоў
Шчэ зямля да ранку сагрэта —
Журавы напомнілі зноў,
Што зямля пасталела за лета.
Так сталеем, пэўна, і мы,
Толькі з розніцаю адною,
Што не можам, як журавы,
Зноў вярнуцца з новай вясною.
Жоўтых лісьцяў дажджом...
Жоўтых лісьцяў дажджом
Абсыпаецца восень.
Вецер гоніць
Вандроўнікаў-хмараў табун.
Ўсё даўжэй і даўжэй
Сьпіс нязьдзейсьненых мараў,
Усё менш год ад году
Надзеяў маіх...
Канцона
Там, дзе ранеты на золку
свой пачынаюць «дэсант»,
росніцай Верасень золка
мерае крокамі сад.
Ціха ступае, няспешліва
паміж падпорак з арэшніку.
Падаюць сонцы асеннія,
яснасцю поўнячы след,
мудрасцю добрага Генія
падаюць проста ў Сусвет.
Без шкадавання і роспачы,
адтэрміноўкі не просячы.
Як бы хацеў навучыцца я
мудрасці іхняй спрадвечнае,
промнямі год асвяціць сваіх
пройдзены шлях перад Вечнасцю.
Літасці ў лета не просячы,
рушыць у сад сваёй Восені.
Апошнiя водгукi
3 года 9 недель назад
3 года 11 недель назад
6 лет 51 неделя назад
6 лет 52 недели назад
7 лет 2 дня назад
8 лет 2 недели назад
8 лет 2 недели назад
8 лет 41 неделя назад
9 лет 39 недель назад
10 лет 2 недели назад