Шукшынская каліна
RSS FeedЯк ручаі,
між берагамі
Турботы коцячы свае,
Каля яе мы прабягалі,
Не заўважаючы яе.
Нам болей кідаліся ў вочы
У восеньскім святле скупым
Дубы старыя ля абочын,
На голых просеках слупы,
Апаленыя кроны клёнаў,
Шпачыны вырай на вярбе...
Ды вось — спыніліся ўтрапёна,
Яшчэ не верачы сабе.
Як налілася сокам горкім,
Як заірдзелася яна —
З усіх нізін, з усіх узгоркаў
Адна на ўвесь абсяг відна.
У цёплай сіні сакалінай,
Чырвоная, нібы ў крыві,
Стаіць шукшынская каліна
Сярод някошанай травы...
Апошнiя водгукi
2 года 11 недель назад
2 года 13 недель назад
6 лет 1 неделя назад
6 лет 1 неделя назад
6 лет 1 неделя назад
7 лет 3 недели назад
7 лет 3 недели назад
7 лет 42 недели назад
8 лет 40 недель назад
9 лет 4 недели назад