Над зямлёю шугае верасень...
RSS FeedНад зямлёю
шугае верасень —
Восені ветразь...
I плывуць у блакіце чыстым
Ключы галасістыя...
Цеплыня адплывае,
крылом узмахнуўшы аслаблым
Летам бабіным...
He трымайце ж мяне сягоння,
Сцены хат,
у лагодным палоне:
Над зямлёю шугае верасень —
Восені ветразь!..
He шукайце, сябры і родныя,
He гукайце на сцежках пройдзеных...
He сустрэнемся — слёз не ліце.
«Ён жа быў летуценнік, — скажыце, —
Ён таксама паплыў
пад вераснем,
Ён –
пад ветразем...»
Апошнiя водгукi
4 года 12 недель назад
4 года 14 недель назад
8 лет 2 недели назад
8 лет 2 недели назад
8 лет 2 недели назад
9 лет 4 недели назад
9 лет 4 недели назад
9 лет 43 недели назад
10 лет 41 неделя назад
11 лет 5 недель назад