У вераснёўскім лесе...
RSS FeedУ вераснёўскім лесе
Ветрык лісцём церусіў,
Як летуценнем імпрэсій
Музыка Дэбюсі.
Ціха было і ўтульна...
Ды раптам — той голас гусей...
Аб чым ён? Якую адтуль нам —
З-пад неба — вестку нясе?
Той голас, — ты чуў яго быццам,
Калі і цябе не было.
Ты чуў, бо не можаш забыцца.
Хоць год — мільёны сплыло...
Адкуль расстайная памяць
З усім хараством зямным?..
I холад касмічны паліць
Здагадкай, што мы не згарым...
Што мы ўсяго толькі ў выраі
I ў прадчуванні бяды
З зямлі карані свае вырвалі,
Ляцім — і не знаем куды...
Апошнiя водгукi
3 года 49 недель назад
3 года 51 неделя назад
7 лет 39 недель назад
7 лет 39 недель назад
7 лет 40 недель назад
8 лет 41 неделя назад
8 лет 42 недели назад
9 лет 28 недель назад
10 лет 26 недель назад
10 лет 42 недели назад