Сена сохне на граблях...
RSS FeedСена сохне на граблях —
Мудрасць касавіцы.
Як далонь у мазалях —
Сена аж іскрыцца.
Перавернеш разоў сто
Звонкія пракосы —
Сонца ў пласт,
а пад пластом
Ходзіць ветрык босы.
Сена сохне на граблях —
Мудрасць касавіцы...
...I далонь у мазалях,
I спіна дыміцца...
А яно — як і было:
Мокрае макроцце.
I на памяць зноў прыйшло
Па такой рабоце,
Што не верасень касец
I не ўкос атава...
Па сабе мяркуй, мудрэц, —
Тут такая справа:
Сенакос — ён малады
Чэрвеньскай прыпаркай.
А калі ўжо б’е пад дых —
Верасень на карку.
У вачах прамень завяз,
Галава — каленам.
I не той, выходзіць, час,
I не тое сена:
Чэрвень косіць —
пад кустом
Сохне, аж якоча.
А цяпер —
хоць ляж пластом —
На кусце не хоча.
Апошнiя водгукi
3 года 10 недель назад
3 года 12 недель назад
7 лет 3 дня назад
7 лет 5 дней назад
7 лет 1 неделя назад
8 лет 3 недели назад
8 лет 3 недели назад
8 лет 41 неделя назад
9 лет 39 недель назад
10 лет 3 недели назад